Дзверы ў некаторыя залы адчыняцца ўпершыню, а 20 ліпеня патрапіць сюды наведнікі змогуць бясплатна. Сёння адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Нясвіжскага замка — унікальнага аб’екта, унесенага ў Спіс спадчыны ЮНЕСКА, паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры. Рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы на адным з самых вядомых культурных аб’ектаў Беларусі працягваліся 8 гадоў — з сакавіка 2004 па кастрычнік 2011 гг. “У ходзе аднаўленчых работ галоўная задача заключалася ў тым, каб захаваць мноства арыгінальных элементаў XVI-XVIII стст. унікальнага помніка архітэктуры”, — гаворыцца ў паведамленні. (далее…)