У апошні дзень вясны, 31 мая ганарлівую цішыню старажытнага помніка дойлідства Мірскага замка абудзіць чароўная музыка. У гарадскім пасёлку Мір пачнецца шостае па ліку свята мастацтваў «Мірскі замак-2008». Яго арганізатары: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Карэліцкі райвыканкам, Мірскі пасялковы савет і Заслужаны калектыў «Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі» пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, лаўрэата дзяржаўнай прэміі Беларусі, прафесара Міхаіла Фінберга. (далее…)
