28 лютага 2016 г. спаўняецца 400 гадоў з дня смерці аднаго з самых выбітных дзеячаў гісторыі і культуры Беларусі – князя Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі. З гэтай нагоды Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” і Музей “Замкавы комплекс “Мір” сумесна з Польскім інстытутам у Мінску і касцелам Божага Цела ў Нясвіжы падрыхтавалі праграму мерапрыемстваў, якая адбудзецца 26 лютага ў Нясвіжы.

11.00 – 12.00   Касцёл Божага Цела 

Імша па фундатару Мікалаю Крыштафу Радзівілу. Імшу праводзіць мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

15.30 – 16.40   Гетманская зала Палацавага ансамбля

  • Падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўнай установай “Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь” і Дзяржаўнай установай “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”.
  • Перадача Дзяржаўнай установай “Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь” Дзяржаўнай установе “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” электронных копій кніг Нясвіжскай бібліятэкі Радзівілаў, якія захоўваюцца ў фондах бібліятэкі.
  • Прэзентацыя зборніка навуковых прац Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” “Мікалай Радзівіл Чорны (1515-1565 гг.): палітык, дыпламат, мецэнат”, прысвечанага вялікаму канцлеру Мікалаю Радзівілу Чорнаму – выбітнай асобе “Залатога стагоддзя” Вялікага Княства Літоўскага, бацьку Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі (выдавец НГКМЗ “Нясвіж”, 2016)

Куратар – Зміцер Яцкевіч, намеснік дырэктара НГКМЗ “Нясвіж” па навуковых пытаннях, +375 1770 25273

 

  • Прэзентацыя кнігі “Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка (1549–1616), віленскі ваявода” (дапоўненае навуковае выданне на беларускай мове кнігі польскага даследчыка Томаша Кемпы “Mikołaj Krzysztof Radziwiłł Sierotka (1549–1616), wojewoda wileński”, якая выйшла ў варшаўскім навуковым выдавецтве “Сэмпер” у 2000 г.)

У культурнай імпрэзе плануецца ўдзел аўтара, выдаўца, навуковага рэдактара, а таксама навуковых даследчыкаў спадчыны М.К. Радзівіла Сіроткі і інш.

Куратар – Ігар Ложачнік, навуковы сакратар Замкавага комплекса “Мір”, +375 1596 28291

16.40 – 17.00  Залатая зала Палацавага ансамбля

  •  Прэзентацыя паўдаспеха часоў М.К.Радзівіла Сіроткі з калекцыі зброі і даспехаў Нясвіжскага замка XVI – першай паловы XX стст.

Радзівілаўская калекція зброі і даспехаў, да якой адносіцца гэты паўдаспех, была адной з найбольш багатых ва Усходняй Еўропе. Яна налічвала некалькі тысяч прадметаў, у тым ліку ўнікальныя шэдэўры найбольш вядомых еўрапейскіх збраёўнікаў XVI стагоддзя – Кунца Лохнера, Валянціна Зібенбергера, Антона Пэффенгаўзэра, Кольмана Хельмшмідта. Пачатак гэтай калекцыі быў пакладзены першым нясвіжскім ардынатам – Мікалаем Крыштафам Радзівілам “Сіроткай”.

У ХХ стагоддзі калекцыя была фактычна цалкам страчана ў выніку некалькіх распродажаў на еўрапейскіх аўкцыёнах, а таксама падзей 1939 года. У  Рэспубліцы Беларусь фактычна не захавалася прадметаў з гэтай калекцыі.

У апошні час на розных заходніх аўкцыёнах з’яўляюцца прадметы з арсенала Нясвіжскага замка, як правіла, гэта элементы даспехаў з распродажаў 1926 і 1927 гг. Да такіх адносіцца і прэзентуемы паўдаспех другой паловы XVI стагоддзя, які паходзіць з тэрыторыі Паўночнай Германіі. Паўдаспех складаецца з шлема тыпу “бургіньёт”, нагруднай і наспіннай пласціны, ламелярных наплечнікаў і гаржэта.

Куратар – Сяргей Егарэйчанка, намеснік дырэктара НГКМЗ “Нясвіж”  па выставачным праектам , +375 1770 59672

Сиротка_2.cdr