16 мая у рамках міжнароднай акцыі “Ноя музеяў” замкавы комплекс “Мір” сумесна с Рэспубліканскім тэатрам беларускай драматургіі запрашаюць на прагляд камедыі “Адамавы жарты”.

Музей “Замкавы комплекс “Мір” працягвае традыцыю актыўнага ўдзелу ў міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”. У гэтым годзе Мірскі замак падрыхтаваў сумесна с Рэспубліканскім тэатрам беларускай драматургіі прыемны падарунак для ўсіх наведвальнікаў – 16 мая ва ўнутраным панадворку замка адбудзецца паказ спектакля “Адамавы жарты” (па творах Францішка Аляхновіча і Леаніда Радзевіча).

Галоўныя героі гэтай камедыі – Саўка і Марыся – муж і жонка; маладыя, прыгожыя ды працавітыя. Героі жывуць у згодзе і каханні, маюць добрую гаспадарку. У той жа вёсцы жыве злая і зайздрослівая Баба, якая вельмі хоча нашкодзіць Саўку з Марыськай, але як гэта зрабіць – не ведае. І тут раптам з’яўляецца сапраўдны Чорт…

Вясёлая гісторыя, яскравая ігра маладых акцёраў, шмат музыкі, пластыкі і, вядома, жартаў – усё гэта чакае наведвальнікаў Мірскага замку 16 мая ў камедыі “Адамавы жарты”. Пачатак спектакля а 19 гадзіне, уваход вольны.

“АДАМАВЫ ЖАРТЫ” НА НОЧ МУЗЕЯЎ У МІРСКІМ ЗАМКУ

 

Источник: http://www.mir-nesvizh.com/

Пока нет комментариев.

Оставить комментарий

Ваш email не будет опубликован. Обязательные поля помечены (*).

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>