.
  Главная страница       Новости       Статьи       Радзивиллы       Форум       Фотоальбом       О проекте       Контакты
 
 
   Несвиж. Информация
       Несвиж в прессе
       История
       Деятели
       Культура
       Жители
       Легенды
       Несвижский замок
       Архитектура
       Клад в Несвиже
       Фотоальбом
       Вид из космоса
       Как добраться?
 
   Мир. Информация
       Мир в прессе
       История
       Деятели
       Культура
       Жители
       Легенды
       Мирский замок
       Клад в Мире
       Фотоальбом
       Вид из космоса
       Как добраться?
 
   Новости
       Проект в прессе
       Новости проекта
 
 
 
Несвиж » Информация » Несвижский замок : У Нясвіжскім палацы будуць выстаўленыя муляжы
 

У пятніцу 26 верасня адкрываецца музей ў Нясвіжскім палацы. Як даведалася "Еўрарадыё", экспазіцыя музея складаецца большай часткай з копій ды муляжоў, бо арыгіналы захоўваць у такіх умовах немагчыма.

З музейнага акна зараз можна пабачыць рэальныя бульдозеры ды грузавікі. Адрэстаўраваная першая лінія палацу ў Нясвіжы будзе адчыненая у гэтую пятніцу. Чатыры залі музея ўжо запоўненыя экспанатамі. Аднак арыгіналаў сярод іх няшмат.

Намеснік кіраўніка музея Галіна Кандрацьева патлумачыла: "Малая колькасць арыгіналаў у музея не з-за недахопу матэрыялаў, а з-за таго, што экспанавацца большай часткай могуць толькі копіі. Каб выстаўляць арыгіналы неабходныя адмысловыя вітрыны, якія падтрымліваюць бактэрыялагічны рэжым ды вільготнасць. Такія вітрыны каштуюць зашмат. Да таго ж гэта былі б сучасныя вітрыны замест шафаў Радзівілаў.Затое арыгінальны экспанат бачны з вокнаў музея - будаўнічая пляцоўка, дзе дабудоўваюцца другая і трэцяя лінія палацу".

Аднак, па словах Галіны Кандрацьевай наведвальнікі на гэта не рэагуюць: "Палац наведвалі і падчас рэстаўрацыі. Больш за 80 тысяч турыстаў было ў мінулым годзе. Тады яны сузіралі толькі працэс рэстаўрацыі. Цяпер яны могуць наведаць адрэстаўраваныя залі".

Нагадаем, тэрмін рэстаўрацыі па загадзе прэзідэнта перанеслі з канца 2010 года на 9 мая таго ж года.

"Да гэтага трэба дадаць мастацка-афармленчыя работы і мантаж экспазіцыі, на што таксама патрэбен час. Калі выйдуць будаўнікі - пачнуць працаваць мастакі", - кажа Галіна Кандрацьева.

Як даведалася "Еўрарадые", раней экспанаты для музея збіраліся набываць на сусветных аўкцыёнах. Цяпер, здаецца, усё будуць купляць у антыкварных магазінах Беларусі. Ды й на гэта грошай не хапае. "Мы можам купляць антыкварыят толькі ў Беларусі. Калі добра папрацаваць, можна знайсці прадметы. Зараз стаіць пытанне пра фінансаванне праекта. Кошты на антыкварыят растуць вельмі хутка, але пакуль у нас няма дастаткова грошай", - разважае кіраўнік музея.

Яшчэ больш пытанняў па выглядзе самога палацу. Эксперт Акадэміі Навук Беларусі Анастасія Скеп’ян гаворыць: "Мне цяжка сказаць, як ен будзе выглядаць. Камісія дае фактычны матэрыял. А ў распрацоўцы эскізных праектаў мы не ўдзельнічаем. Будаўнікі жа выконваюць тое, што гавораць ім зверху. Але нас не знаёмяць з ходам рэстаўрацыі, таму і цяжка сказаць, на якім этапе, што адбудзецца". Па словах гісторыка, палацавы комплекс павінен у выніку выглядаць не горш за праект архітэктара XVIII стагоддзя Казіміра Ждановіча. "Цэнтральныя будынкі і правае крыло практычна не былі перабудаваныя з XVI стагоддзя, з часоў Радзівіла Сіроткі. Усё астатняе - бібліятэка і ўжо адчыненыя будынкі - аднаўляецца па фатаграфіях XIX стагоддзя", - кажа гісторык.

Прыкладна адначасова можна будзе пабачыць цалкам адрэстаўраваным і Мірскі замак. Па словах намесніка кіраўніка нацыянальнага музея па навуцы Надзеі Усавай, праз тры гады замак будзе. Тэрмін заканчэння працы і тут перанесены на год. "Спадзяюся, што у бліжэйшыя тры гады замкавы комплекс Мір, будзе адчынены.Але і ў Міры такое паскарэнне працы не задавальняе спецыялістаў, якія. Яны абураюцца тым, як рэканструюецца парк вакол замку", - гаворыць Надзея Усава.
 
 
 
 
  • У Нясвіжы зблыталі муміі Радзівілаў
  • VI свята мастацтваў Мірскі замак-2008
  • Хто спыніць разбурэнне Нясвіжскага замку?
  • Мирский замок откроют к концу 2009 года
  • Усыпальницу Святополк-Мирских откроют в нынешнем году
  •  
     
      Распечатать
     
     
     
    Статьи.