.
  Главная страница       Новости       Статьи       Радзивиллы       Форум       Фотоальбом       О проекте       Контакты
 
 
   Несвиж. Информация
       Несвиж в прессе
       История
       Деятели
       Культура
       Жители
       Легенды
       Несвижский замок
       Архитектура
       Клад в Несвиже
       Фотоальбом
       Вид из космоса
       Как добраться?
 
   Мир. Информация
       Мир в прессе
       История
       Деятели
       Культура
       Жители
       Легенды
       Мирский замок
       Клад в Мире
       Фотоальбом
       Вид из космоса
       Как добраться?
 
   Новости
       Проект в прессе
       Новости проекта
 
 
 
Мир » Информация » Мир в прессе : VI свята мастацтваў Мірскі замак-2008
 

У апошні дзень вясны, 31 мая ганарлівую цішыню старажытнага помніка дойлідства Мірскага замка абудзіць чароўная музыка. У гарадскім пасёлку Мір пачнецца шостае па ліку свята мастацтваў "Мірскі замак-2008". Яго арганізатары: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Карэліцкі райвыканкам, Мірскі пасялковы савет і Заслужаны калектыў "Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі" пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, лаўрэата дзяржаўнай прэміі Беларусі, прафесара Міхаіла Фінберга.

Акрамя традыцыйных ужо Мірскіх навуковых чытанняў у Доме культуры гарадскога пасёлка Мір адкрыецца выстава фотамастакоў Гродзеншчыны "Беларусь старажытная", пройдзе канцэрт камерных калектываў Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі", з асобнай праграмай "Музыка ў духоўнай прасторы Беларусі. Шлях праз стагоддзі" выступіць камерны аркестр Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Валерыя Сарокі.

Не застануцца ў баку ад свята і жыхары раённага цэнтра Гродзеншчыны - горада Карэлічы. Для іх аркестр пад кіраўніцтвам маэстра Міхаіла Фінберга падрыхтаваў вялікую праграму з удзелам салістаў аркестра, лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.

Контактный тел.: 284-91-44.
 
 
 
 
  • Хто спыніць разбурэнне Нясвіжскага замку?
  • У Нясвіжы зблыталі муміі Радзівілаў
  • В Несвижском замке разобрали восточную галерею
  • Гостиничный комплекс Мирский замок
  • Несвижские собрания Радзивиллов
  •  
     
      Распечатать