Архiтэктар Уладзiмер Папруга ў iнтэрвiю «Нашай Ніве»: Толькi выключэньне Нясвiскага замку са Сьпiсу ЮНЭСКА здолее спынiць разбурэньне.

Хто спыніць разбурэнне Нясвіжскага замку?

«НН»: Спадару Папруга, калi меркаваць па здымках, зробленых у Нясьвiскiм замку, там адбываецца не рэстаўрацыя, а нешта iншае…

Уладзiмер Папруга: …I яно шакуе ня толькi людзей, далёкiх ад рэстаўрацыi, але i спэцыялiстаў. Сапраўдную рэстаўрацыю падмяняюць разбурэньнем i стварэньнем макетаў — цалкам з сучасных матэрыялаў. Рэстаўрацыя падмяняецца iмiтацыяй. Тое самае робiцца ў гiстарычным цэнтры Менску. Зьнiшчаецца аўтэнтыка каштоўнасьцi — зьнiшчаецца i сама каштоўнасьць.

Хто спыніць разбурэнне Нясвіжскага замку?

«НН»: Але Нясьвiскi замак унесены ў сьпiс Сусьветнай культурнай спадчыны, куды ўключаюць толькi аўтэнтычнае.

УП: Нясьвiскi замак (разам зь Мiрскiм i Белавескай пушчай) мае ў гэтым сьпiсе катэгорыю 0. Але калi «спосаб» рэстаўрацыi праз падмену стаў нормай, то на належнасьць аб»екту да сьпiсу ЮНЭСКА ўвага папросту не зьвяртаецца.

Нясьвiскаму замку ня дзьве тысячы год, як помнiкам Рыму, што i цяпер знаходзяцца ў зайздросным стане. Гэты замак нiколi ня быў у руiнах, на працягу ўсёй сваёй гiсторыi ён актыўна ўжываўся. I раптам аказваецца, што яго трэба разбурыць, бо немагчыма ўтрымаць! Гэта папросту шулерства. У любой краiне разабрацца ў гэтай гiсторыi было б справай Пракуратуры цi Камiтэту дзяржаўнага кантролю. У гэтым сюжэце ёсьць ўсё: ад дэзынфармацыi дзяржаўных наглядных органаў, эквiлiбрыстыкi з матывацыяй да падробкi праектных матэрыялаў.

Хто спыніць разбурэнне Нясвіжскага замку?

«НН»: Але ў выпадку замены часткi Нясьвiскага замку макетам гэта нагода для ЮНЭСКА выключыць аб’ект са Сьпiсу.

УП: I я асабiста толькi б вiтаў такое рашэньне. Лiчу, што гэтай справе трэба надаць мiжнародны розгалас. На жаль, гэта адзiны спосаб спынiць нарэшце Мiнкультуры. Парушана ўсё, што можна сабе ўявiць — працэдура, мэтадалёгiя, нарматыўная база.

Я асабiста перакананы, што калi б нарэшце ўдалося данесьцi да кiраўнiка дзяржавы ўсю праўду аб тым, што насамрэч сёньня адбываецца з культурнай спадчынай, гарантам захаваньня якой зьяўляецца дзяржава, ён быў бы моцна расчараваны.Сёньня ўвесь працэс абыходжаньня з гiсторыка‑культурнай спадчынай стараньнямi Мiнкультуры проста выведзены з прававога поля, а данесьцi адэкватную пазыцыю да вышэйшага кiраўнiцтва празь «легальныя» СМI, на жаль, немагчыма.

Заўважце, калi на пачатку 90‑х гадоў у Беларусi сьпiсы гiсторыка‑культурных каштоўнасьцяў налiчвалi каля 19 тысяч аб»ектаў, то ўжо сёньня — толькi каля пяцi тысяч. Нават Замчышча ў складзе Гiстарычнага цэнтру Менску, у 2006 годзе было пазбаўлена сваёй найвышэйшай катэгорыi.

Уладзiмер Папруга архiтэктар, былы галоўны дзяржаўны iнспэктар па ахове спадчыны Менгарвыканкаму, гадаванец ICCROM (мiжнароднай iнстытуцыi, створанай пад патранатам ЮНЭСКА ў 1959 у Рыме як галоўны мэтадычны цэнтар для кансультаваньня апошняй ў дачыненьнi да гiсторыка‑культурнай спадчыны), ляўрэат Прэмii прафсаюзаў БССР у галiне архiтэктуры.

Гутарыла Наталка Бабiна
Фота Юлii Дарашкевiч

Пока нет комментариев.

Оставить комментарий

Ваш email не будет опубликован. Обязательные поля помечены (*).

<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>